BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы без змен. Наўрад ці?

Калі б выбары ў польскі сейм (ніжэйшая палата парламенту) праходзілі б цяпер (палова кастрычніка 2025 года) перамагла б у іх “Грамадзянская платформа”. Два гады пасля  сапраўдных выбараў, калі Аб’яднаныя правыя-ПіС і саюзнікі, без Канфедэрацыі страцілі ўладу ў краіне.

Здымак ілюстрацыйны
Здымак ілюстрацыйны

 Партыя прэм’ер-міністра Дональда Туска можа разлічваць на 29.5% галасоў. На другім месцы “Права і справядлівасць” –  28.5%. Гэта невялічкія ваганні выбаршчыкаў, 1-2% у той ці іншы бок для аднае ці другое з вядучых партыі. А вось далей змены.

 П’едэстал замыкае Канфедэрацыя (14,4%), два гады таму мела яна на палову меншую падтрымку. Паводле апошняга апытання Opinii24 для TVN24. Канфедэрацыя Польскай Кароны, (Гэтая частка Канфедэрацыі, якая ў апошніх прэзідэнцкіх выбарах адлучылася ад асноўнай часткі і самастойна вылучыла свайго кандыдата Гжэгожа Браўна. Асноўная частка Канфедэрацыі падтрымлівала Славаміра Менцэна). Nota bene Менцэн набраў найбольш галасоў у гміне Дубічы-Царкоўныя (акрамя мясцовых жыхароў у асноўным беларускай меншасці, то яшчэ галасавалі жаўнеры, якія сцерагуць мяжу ад правакацыі з боку рэжыму Лукашэнкі) і ў Корыціне,  таксама на Падляшшы.

Левыя, ужо падзеленыя на дзве партыі: Новыя Левыя-Уладзіміра Чажастага  і Партыя Razem Адрыяна Занберга таксама будуць у Сейме. Але вось ужо Сейм быў бы без Polska2050 і Польскай народнай партыі (PSL), якія 2 гады таму ішлі ў выбарах разам, але ўлетку  разышліся. Аднак усе яны, акрамя Партый Razem надалей ствараюць у Сейме большую кааліцыю а затым і ўрад (з чарговымі яго рэканстукцыямі).

Polska2050-гэта партыя маршалка Сейма Шымона Галоўні, яшчэ і пакуль і невядома як доўга, бо адыходзіць неўзабаве, а Польскай сялянскай партыяй (PSL) кіруе віцэ-прэм’ер і разам з тым міністр Абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Складаны краявід палітычнай сцэны?

Можна разабрацца.

Цяпер некалькі лічбааў пра падтрымку.

Першае месца заняла Грамадзянская кааліцыя з 29,5%, што на 1,3 працэнтнага пункта менш у параўнанні з папярэднім апытаннем. Партыю «Права і справядлівасць» падтрымалі 28,5% рэспандэнтаў (на 0,1 працэнтнага пункта больш).

Канфедэрацыя замыкала трыбуну, за якую прагаласавалі б 14,4% рэспандэнтаў (на 0,6 працэнтнага пункта менш).

Партыя «Канфедэрацыя Карона Польскай» Гжэгажа Браўна заняла чацвёртае месца з падтрымкай 6,4%, што на 1,1 працэнтнага пункта больш у параўнанні з папярэднім апытаннем.

Партыю «Новыя левыя» абралі 5,4% рэспандэнтаў (без змен у параўнанні з папярэднім апытаннем), а Партыю «Razem» Адрыяна Зандберга — 5,2%  (на 0,7 працэнтнага пункта больш).

Польская народная партыя і «Польшча 2050» не пераадолелі б пяціпрацэнтны выбарчы парог: за іх прагаласавалі 2,3% рэспандэнтаў (павелічэнне на 1 працэнтны пункт) і 1,7% (зніжэнне на 1,3 працэнтнага пункта) адпаведна. 0,7% рэспандэнтаў паказалі іншую партыю (павелічэнне на 0,3%), а 4,7% не вызначыліся (зніжэнне на 1,4 працэнтнага пункта). 1,2% рэспандэнтаў адмовіліся адказаць.

Што кідаецца ў вочы найвастрэй, гэта тое, што 2 партыі «ўлады» не ўваходзяць у Сейм – Польская народная партыя і «Польшча 2050».

 І другое, мабыць важнейшае.

Пра правыя крайнія і востра крайнія, антыеўрапейскія, стрымана спрыяльныя Украіне-Канфедэрацыя, а нават у выпадку партый Браўна антыўкраінскія і антысеміцкія, антыеўразвязаўскія  (хаця сам  Гжэгаж Браўн з’яўляецца еўрадэпутатам) можна казаць пра рост папулярнасці.

І гэта значны. Ад 7 % для Канфедэрацыі 2 гады таму па  амаль 15%, ды для «вернікаў» тэорый Гжэгажа Браўна ад нуля (раней яны былі разам з усёй Канфедэрацыяй) да 6% з нечым.

Ну але дзеля гэтага ёсць свае прычыны.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя