BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы падвялі вынікі мясцовых выбараў

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы падвяла вынікі мясцовых выбараў, якія адбыліся ў нядзелю.

У цэлым па краіне партыя “Права і справядлівасць” атрымала 34,27% галасоў, “Грамадзянская кааліцыя” – 30,59%, “Трэцяя дарога” – 14,25%, Канфедэрацыя і беспартыйныя самаўрадаўцы – 7,23%, “Левыя” – 6,32%, “Беспартыйныя самаўпраўнікаў” – 3,01%, Кааліцыя “Самакіраванне” – 1,15%.

У параўнанні з дадзенымі экзіт-пола, выніковыя лічбы сталіся лепшымі для “Права і Справядлівасці” і “Трэцяй дарогі”. Астатнія партыі атрымалі крыху менш, чым давалі экзіт-полы.

“Грамадзянская кааліцыя” перамагла на выбарах у сеймікі дзевяці ваяводстваў. Экзіт-пол аддаваў ёй перамогу ў 10 рэгіёнах. “ПіС” перамагла ў сямі ваяводствах.

У Варшаве перамог на выбарах прэзідэнта польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі, набраўшы 57,41% галасоў. Яго вынік таксама быў ніжэйшы, чым даваў экзіт-пол. Гэта будзе другая кадэнцыя для палітыка.

У цэлым “Грамадзянская кааліцыя” набрала больш галасоў у буйных гарадах, а таксама на захадзе краіны. “Права і справядлівасць” лепш выступіла ў сельскай мясцовасці і на ўсходзе Польшчы.