У Польшчы стартавалі пятыя выбары ў Еўрапейскі парламент, падчас якіх абяруць 53 еўрадэпутатаў. З апоўначы дзейнічае перадвыбарчая цішыня, перадае БСПР.

Нельга праводзіць перадвыбарчую агітацыю, склікаць сходы, арганізоўваць шэсці і дэманстрацыі, выступаць з прамовамі і распаўсюджваць выбарчыя матэрыялы. Парушэнне перадвыбарчай цішыні караецца штрафам.
На выбарах балатуецца 1 019 кандыдатаў ад 40 выбарчых камітэтаў. Агулам ва ўсім Еўразвязе абіраюцца 720 еўрадэпутатаў у 27 асобных выбарчых працэсах. Перадвыбарчая цішыня скончыцца пасля закрыцця выбарчых участкаў, гэта значыць а 21.00 гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя






