BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы прынялі закон у падтрымку нацыянальных і этнічных меншасцяў

9 ліпеня Сейм Рэспублікі Польшча прыняў закон, распрацаваны партыяй Польшча 2050, які накіраваны на падтрымку грамадзян, што прадстаўляюць нацыянальныя, этнічныя меншасці і супольнасці, што карыстаюцца рэгіянальнымі мовамі.

Фота: Х Polska 2050

Новыя нормы гарантуюць:
▪️ экспертную і арганізацыйную падтрымку для прадстаўнікоў меншасцяў,
▪️ супрацоўніцтва з Канцылярыяй Сейма,
▪️ удзел у працы сумеснай камісіі ўрада і меншасцяў.

За новую рэдакцыю закона прагаласавалі 238 дэпутатаў, супраць — 16, устрымаліся — 177. Цяпер законапраект накіруюць у Сенат.

Мэта новай рэдакцыі Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях, а таксама аб рэгіянальнай мове — забяспечыць прадстаўнікам меншасцяў і супольнасцяў, чальцы якіх карыстаюцца рэгіянальнай мовай, экспертную і адміністрацыйную падтрымку з боку Канцылярыі Сейма ў межах працы Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцяў. Выдаткі будуць пакрывацца з дзяржаўнага бюджэту — са сродкаў, якімі распараджаецца кіраўнік Канцылярыі Сейма, паведамляе bankier.pl.

Гэта канкрэтны крок да роўнасці і захавання культурнай разнастайнасці. Закон стварае лепшыя ўмовы для прадстаўлення інтарэсаў меншасцяў і падтрымання іх моўнай і культурнай ідэнтычнасці.