BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы разгортваюць новую амерыканскую супрацьракетную базу

У Рэдзікове на поўначы Польшчы разгортваецца амерыканская база супрацьракетнай абароны. Яна пачне працаваць у бліжэйшыя тыдні.

Фота: © Creative Commons

Паводле слоў міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, Вашынгтон даў дабро на тое, каб сістэма збівала “у тым ліку і расейскія ракеты, якія ляцяць у бок Польшчы, а не толькі іранскія, якія ляцяць у бок Злучаных Штатаў”.

База ПРА ў Рэдзікове размешчана ў 165 км ад мяжы з Калінінградскай вобласцю Расеі. Яна мае радыёлакацыйную станцыю і тры пускавыя ўстаноўкі Mk-41, кожная з якіх узброеная васьмю ракетамі-перахопнікамі. Па дадзеных НАТА, база носіць выключна абарончы характар, хоць у Расеі яе, вядома ж, ацэньваюць як нарошчванне ядзернага патэнцыялу ЗША ў Еўропе.