“Ёсць законапраект аб стварэнні канстытуцыйнай камісіі па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву ў Польшчы”, — заяўляе прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск.
Сёння другі раз на гэтым тыдні ў Польшчы збярэцца ўрадавая калегія па справах спецслужбаў, перадае onet.pl. Паводле Туска, новы міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Сямоняк падрыхтаваў законапраект па дзейнасці канстытуцыйнай камісіі, якая будзе вывучаць расейскі і беларускі ўплыў у Польшчы.
Першае на гэтым тыдні пасяджэнне калегіі па справах спецслужбаў было звязана з тым, што суддзя Томаш Шміт папрасіў прытулку ў Беларусі. Сярод спраў, якімі ён займаўся, былі звязаныя з доступам да сакрэтнай інфармацыі.