BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы вызначаць глыбіню ўплыву расейскіх і беларускіх спецслужбаў

У Польшчы распачала працу камісія па даследаванні беларускага і расейскага ўплыву ў перыяд з 2004 да 2024 года, пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск падчас прэс-канферэнцыі.

Фота: tvn24.pl

Паводле прэм’ера, камісія не залежная ад палітычнага ўплыву і будзе даследаваць расейскі і беларускі ўплывы ў галінах гаспадаркі, бяспекі, дзяржавы і медыя. Працу камісіі будзе каардынаваць Міністэрства юстыцыі. Узначаліў яе Яраслаў Стружык, кіраўнік вайсковай контрвыведкі. У склад камісіі таксама ўвайшлі розныя эксперты, дэлегаваныя дзяржаўнымі органамі.

«Важна, каб камісія прынесла нам – органам улады, і грамадскаму меркаванню – інфармацыю датычна таго, як выглядалі ў мінулым і выглядаюць цяпер рэальныя пагрозы з боку Расеі і Беларусі. Мы дакладна ведаем, што гэтыя дзве краіны і іхныя службы найбольш актыўныя ў Польшчы», – сказаў Дональд Туск.