Польшча не прызнае так званых прэзідэнцкіх выбараў, праведзеных сепаратысцкімі ўладамі ў грузінскім рэгіёне Абхазія 15 лютага. Пра гэта заявіла польскае Міністэрства замежных спраў.

МЗС адзначыла, што Рэспубліка Польшча не прызнае ніякіх дзеянняў, якія падрываюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў межах, прызнаных міжнародным правам.
У апублікаванай заяве МЗС заклікае Расейскую Федэрацыю выканаць усе абавязацельствы, якія вынікаюць з мірнага пагаднення 2008 года.
Беларускае Радыё Рацыя






