У апошнія месяцы супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі агулам 55 чалавек, якія дзейнічалі на шкоду Польшчы па даручэнні расейскай выведкі. Паведаміў сёння, 21 кастрычніка, на прэс-канферэнцыі прэс- сакратар каардынатара спецслужб Яцэк Дабжыньскі.
Пры гэтым у супрацоўніцтве з іншымі службамі было затрымана восем чалавек. Ён засяродзіўся на апошняй акцыі ABW, падчас якой былі затрыманыя тры чалавекі.
Гэта 21-гадовы ўкраінец Даніла Х, які жыў пад Варшавай, працаваў на складзе кладаўшчыком. Паводле папярэдніх звестак, ён разам са сваімі калегамі, двума ўкраінцамі, распрацавалі маршрут, па якім павінны былі адпраўляць выбухоўку.
Як паведамляе сёння АБВ, паліцыянты затрымалі яго 16 кастрычніка. Адначасова ў Румыніі былі затрыманыя яшчэ двое грамадзян Украіны, якія цесна супрацоўнічалі з падазраваным Данілам Х. Затрыманне адбылося дзякуючы сумесным дзеянням Агенцтва ўнутранай бяспекі з румынскімі службамі, накіраванымі супраць агрэсіўнай дзейнасці расейскіх спецслужбаў. Даніла Х арыштаваны на 3 месяцы.
Беларускае Радыё Рацыя






