
У цэнтры польскага гораду Познань, на плошчы Адама Міцкевіча, 24 верасня адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная зняволеным беларускім праваабаронцам. Яе можна будзе пабачыць да 7 кастрычніка, паведамляе «Вясна».
Героямі арт-інсталяцыі сталі пяцёра праваабаронцаў «Вясны», якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі выключна за сваю мірную прафесійную дзейнасць: Марфа Рабкова, Алесь Бяляцкі, Уладзь Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Чапюк.
Арт-інсталяцыя «Нязломныя» была створаная ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Раней праект ужо паказалі ў цэнтры Вільні (Літва).



фота Беларускага Радыё Рацыя






