BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Празе адкрыўся Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі

Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім урачыста адкрыла Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы.

Дырэктарам Офіса прызначана Крысціна Шыянок – адна з лідарак беларускай супольнасці ў Чэхіі:

Афіцыйны ўдзел міністра замежных спраў Чэхіі спадара Ліпаўскага на гэтак званай інаўгурацыі нашага офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, якая адбылася 25 сакавіка падчас афіцыйнага візіту Святланы Ціханоўскай у Чэшскую Рэспубліку. Сам офіс узнік 17 лістапада 2022 году. І цяпер мы проста мелі магчымасць знаходзіцца фізічна ў памяшканні і выкарыстоўваць гэтае памяшканне для мерапрыемстваў, для кансультатыўнай дзейнасці, для сустрэч, перамоваў і г.д.

Па словах Крысціны Шыянок, падчас сустрэч у Празе Старшыня чэшскага Сената Мілаш Выстрчіл падкрэсліў, што Прага можа стаць месцам размяшчэння Урада беларусаў у выгнанні па аналогіі з Радай БНР. Офіс у першую чаргу стане «беларускім домам» для беларусаў і дыяспаральных арганізацый.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя