З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмакратычных сілаў, правядзе Кангрэс па палітычных вязнях. Мерапрыемства пройдзе 23-25 траўня ў Празе.
Экспертна-палітычны кангрэс сфакусіруецца на сітуацыі вакол палітзняволеных – як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся за мяжой. Удзельнікі абмяркуюць шляхі вызвалення палітзняволеных і пашырэння падтрымкі рэпрэсаваных.
Святлана Ціханоўская: “Кожны дзень у зняволенні – гэта яшчэ адзін дзень, які палітвязні аддаюць за вольную Беларусь. Кожны дзень палітвязняў за кратамі павінен быць днём нашага змагання за іх свабоду. Кангрэс у Празе – магчымасць сабраць ідэі, прапановы і высілкі, каб выпрацаваць напрамкі працы менавіта для гэтай мэты – вызвалення палітвязняў”.