BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Празе пройдзе кангрэс, прысвечаны палітвязням у Беларусі

«Ідэя такога мерапрыемства даўно была ў паветры». Так кажуць арганізатары экспертна-палітычнага кангрэсу па праблематыцы беларускіх палітзняволеных, які ў канцы траўня пройдзе ў Празе.

Фота: tsikhanouskaya.org

Адным з галоўных ініцыятараў гэтага мерапрыемства з’яўляецца Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, якім кіруе Крысціна Шыянок.

РР: Анансуецца, што з 23 па 25 мая ў Празе пройдзе Першы кангрэс па палітычных вязнях у Беларусі, які арганізуе Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, які Вы ачольваеце. У чым патрэба такога кангрэсу сёння, чаму вырашана яго арганізаваць? І якія яго галоўныя мэты?

Крысціна Шыянок: Мы ладзім гэтае мерапрыемства з нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі, які мы ўзгадваем 21 траўня. Але патрэба ў такім мерапрыемстве саспела даўно, шмат разоў агучвалася неабходнасць правядзення асобнай канферэнцыі, альбо круглага стала ці кангрэса непасрэдна па праблематыцы палітзняволеных. Я вельмі ўсцешаная, што пасля візіту абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай у Чэхію і брыфінгу, які яна арганізавала для дыпламатычнага корпусу, адна з амбасадаў – амбасада ЗША – пагадзілася падтрымаць рэалізацыю гэтага мерапрыемства. Таму што, безумоўна, любое буйное мерапрыемства вымагае таксама фінансавых выдаткаў, і дадатковую падтрымку мы будзем мець у асобе Карлавага ўніверсітэта і яго рэктаркі, якая пагадзілася даць мерапрыемству патранаж.

Хачу падкрэсліць, што рэалізацыя гэтага кангрэсу не была б магчымай, калі б не існавала падтрымкі і жадання  ўкладаць у зместавае напаўненне з боку тых суб’ектаў, тых структур, якія працуюць з гэтай праблематыкай, альбо непасрэдна з самімі людзьмі – з палітзняволенымі, былымі палітзняволенымі і іх сваякамі.

Анансуецца, што ўдзельнікі “экспертна-палітычнага кангрэсу” абмяркуюць сітуацыю вакол беларускіх палітвязняў, шляхі іх вызвалення і падтрымку рэпрэсаваных. Таксама гаворка будзе ісці пра тое, як дапамагчы былым палітычным вязням, падтрымаць сем’і тых, хто трапіў пад палітычны пераслед.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя