BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Радзе Еўропы заклікалі Грузію дазволіць уезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку

З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Платформа Рады Еўропы па садзейнічанні абароне журналістыкі і бяспекі журналістаў.

Адпаведны зварот адрасаваны ўладам Грузіі і тычыцца таксама армянскага журналіста Арсэна Харацьяна, які апынуўся ў падобнай сітуацыі. Асабліва адзначаецца, што Мялешка і яго дачка, з якой ён падарожнічаў, адправілі назад у Польшчу, пакінуўшы ў Грузіі жонку і яшчэ адно дзіця. Сітуацыю з Мялешкам і Харацьянам аўтары звароту класіфікавалі як пагрозу другога ўзроўню (іншым узроўнем з’яўляецца першы, пры якім работнікам СМІ пагражае фізічная небяспека).

Платформа таксама чакае, што грузінскія ўлады спыняць практыку забарон на ўезд у краіну журналістаў і работнікаў СМІ і накіруюць адказ на зварот не пазней за 18 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя