У Сектары Газа ў Рафаху працягваюцца актыўныя баі. Да гэтага дадаецца палітычная нестабільнасць унутры Ізраіля. Закладнікі, якіх узялі ў палон ХАМАСаўцы, пакуль не вызваленыя.
Перамовы прыпыненыя, – распавёў грамадзянін Беларусі і Ізраіля Барыс Сухадрэў:
-Вайна ў Ізраілі працягваецца на фоне неспыняемага палітычнага крызісу ў краіне. А таксама палітычныя дэбаты і палітычныя пагрозы з двух бакоў, але іх імкнуцца як мага больш схаваць. Аднак усё роўна гэта трапляе ў прэсу, і палітычная нестабільнасць застаецца на паверхні. Абсалютна незразумелай застаецца становішча на паўночным фронце, незразумела, да чаго гэта ўсё прывядзе.
Чарговы палестына-ізраільскі канфлікт пачаўся 7 кастрычніка мінулага года. Да таго дадалася агрэсія у адносінах да Ізраіля з боку Ірана і Лівана.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя