Расея ўжо вядзе перамовы з ЗША па лініі знешнепалітычных ведамстваў. Тым не менш асабістыя кантакты кіраўніка Белага дома Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пакуль не пацвярджаюцца.

Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў у каментарыі для пракрамлёўскага інфармацыйнага агенцтва “РІА Навіны”.
“У Расеі і ЗША ідуць пэўныя кантакты па лініі знешнепалітычных ведамстваў, падрабязнасці выдаваць няма сэнсу, але працэс ідзе”, – сказаў ён.
Па словах Рабкова, пакуль графіка кантактаў Пуціна і Трампа няма. Ён не выключыў, што “па меры высвятлення сітуацыі” бакі могуць дамовіцца.
“Каманда Трампа абазначае цікавасць у аднаўленні дыялогу ЗША і Расеі, Масква да яго гатова”, – дадаў намеснік кіраўніка МЗС РФ.