BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі паведамілі пра смерць палітвязня Навальнага

Пра смерць галоўнага расейскага апазіцыянера паведаміла Упраўленне па выкананні пакаранняў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Навальнаму было 47 гадоў.

This image has an empty alt attribute; its file name is ap23345432.webp

Фота AP

Блізкі да расейскіх сілавікоў тэлеграм-канал «112» паведамляе, што прычынай смерці апазіцыянера нібыта стаў тромб, які адарваўся.

«16.02.2024 года ў папраўчай калёніі №3 асуджаны Навальны А.А. пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць. Неадкладна прыбылі медыцынскія работнікі ўстановы, была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Праведзены ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія станоўчых вынікаў не далі. Лекары хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць асуджанага»,– гаворыцца ў паведамленні.