Армія РФ узяла пад кантроль літыевыя радовішчы недалёка ад пасёлка Шаўчэнка ў Данецкай вобласці Украіны, пра захоп якога Мінабароны Расеі дала справаздачу двума днямі раней, піша The Moscow Times.

Акрамя імаверна захопленага, ва Украіне разведаныя яшчэ тры радовішчы літыю. Два з іх размешчаныя ў Кіраваградскай вобласці, а яшчэ адно — у Запарожскай.
Паводле даных экс-кіраўніка Дзяржаўнай службы геалогіі і нетраў Украіны Рамана Апімаха, у краіне сканцэнтраваная траціна разведаных у Еўропе, або 1% ад сусветных запасаў літыю, які выкарыстоўваецца для вытворчасці мікрачыпаў, электрапрыбораў і акумулятараў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: mining-technology.com






