BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за русафобію

У Расеі збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за русафобію. Урад ужо даў станоўчае заключэнне па адпаведнаму законапраекту пры ўмове яго дапрацоўкі. Пра гэта паведамілі ў Савеце па правах чалавека пры прэзідэнце РФ.

«Законапраект прапануе дапоўніць Крымінальны кодэкс артыкулам 136.1 «Русафобія», які прадугледжвае адказнасць за дыскрымінацыйныя дзеянні, учыненыя замежнымі асобамі за межамі Расеі ў дачыненні да грамадзяніна РФ, які пастаянна пражывае ў Расеі асобы без грамадзянства або суайчынніка, які не з’яўляецца грамадзянінам РФ. Частка другая новага артыкула прапануе ўвесці адказнасць за публічныя заклікі да здзяйснення такіх дыскрымінацыйных дзеянняў», – гаворыцца ў паведамленні СПЧ.

У якасці прыкладаў дыскрымінацыйных дзеянняў прыводзіцца закрыццё рахункаў і канфіскацыя аўтамабіляў у Нямеччыне, а таксама высылка неграмадзян Латвіі, паведамляе reform.by.

У РФ законапраекты спачатку разглядаюцца ў Дзярждуме, затым іх ухваляе Савет Федэрацыі, пасля чаго падпісвае прэзідэнт. Калі праект пачнуць разглядаць у ніжняй палаце парламента, не паведамляецца.