BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС Расеі патлумачыла, з якой пазіцыяй Пуцін паедзе на Аляску

Намеснік дырэктара Дэпартамента інфармацыі і друку расейскага МЗС Аляксей Фадзееў паведаміў на брыфінгу ў Маскве, што тэрытарыяльнае ўладкаванне Расеі замацавана ў Канстытуцыі краіны.

Так ён адказаў на просьбу пракаментаваць пазіцыю Масквы адносна магчымасці абмеркавання «абмену тэрыторыямі» з Кіевам падчас перамоў Уладзіміра Пуціна з Дональдам Трампам 15 жніўня на Алясцы.

Прыгадаем, што ў Расеі насуперак міжнароднаму праву прынялі рашэнне пра ўключэнне Крыма і чатырох украінскіх абласцей у свой склад, унёсшы адпаведныя змены ў Канстытуцыю краіны. Пасля таго расейскія ўлады заяўляюць, што не пойдуць на тэрытарыяльныя ўступкі.

Беларускае Радыё Рацыя