У расейскім палоне працягвае знаходзіцца вельмі шмат украінцаў, у тым ліку і дзяцей.

Пра гэта распавёў каардынатар аддзела адвакацыі “Еўрамайдан-Варшава” Мікола Варонін:
-На дадзены момант мы маем інфармацыю пра 70 тысяч чалавек, якія знаходзяцца ў расейскім палоне. Гэта вайскоўцы, цывільныя асобы, гэта больш чым 25 тысяч выкрадзеных украінскіх дзяцей і таксама гэта асобы, якія засталіся на акупаваных тэрыторыях, але не супрацоўнічалі з новаю ўладаю.
“Мы працягваем сачыць за сітуацыяй і падтрымліваць тых, каму можам дапамагчы”, – дадаў Мікола Варонін.
Беларускае Радыё Рацыя






