Журналісты вывучылі базу вышуку МУС Расеі. Высветлілася, што ў расейскім вышуку сярод амаль 97 тысяч імёнаў значацца і больш за тры тысячы грамадзян і нараджэнцаў Беларусі, піша “Медыязона”. 89% з іх — мужчыны.

У вышук абвешчаны 61 беларус, звязаны з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі ва Украіне. Сярод іх — Сяргей Дзегцеў і Ян Дзюрбейка, якія трапілі ў палон у чэрвені 2022 года. Таксама ў базе вышуку значацца ўжо загінулыя Павел Горбач і Эдуард Лобаў.
Ёсць у спісе прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык і Вольга Гарбунова. Расея абвясціла ў вышук экс-амбасадара Беларусі ў Аргенціне і сябра НАУ Уладзіміра Астапенку, а таксама Аляксандра Дабравольскага і Франка Вячорку — дарадцаў Ціханоўскай. Імя Святланы Ціханоўскай найперш было ў спісе на вышук, але потым знікла.