
Пад расейскім Валгаградам упаў бамбавік Су-34.
Жыхары Серафімавіцкага раёна публікуюць фота і відэа ў сацсетках з дымам над лесам. Па дадзеных Мінабароны Расеі, Су-34 пацярпеў крушэнне пры выкананні планавага палёту. Экіпаж катапультаваўся.
Раней ГУВ Украіны паведаміла, што ўкраінскія дроны пашкодзілі расейскі стратэгічны бамбардзіроўшчык у Мурманскай вобласці, за 1800 км ад лініі фронту.
А на мінулым тыдні Украіна нанесла балючы ракетны ўдар па аэрадроме ў Саках у Крыме, дзе базаваліся паўтара дзясяткі самалётаў.






