BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Румыніі знайшлі абломкі беспілотніка-камікадзэ РФ

Месца падзення расейскага беспілотніка ў Румыніі / news.ro

Міністэрства абароны Румыніі пацвердзіла, што каля горада Плауру каля мяжы з Украінай знайшлі абломкі расейскага беспілотніка-камікадзэ. Яны ідэнтыфікаваныя як фрагменты так званай “Герані”. Гэта аналаг дрона тыпу “Шахед”, які РФ спачатку атрымлівала ад Ірана, а пасля пачала вырабляць самастойна.

Румынскія вайскоўцы працягваюць пошукі абломкаў у іншых раёнах. У Міністэрстве абароны Румыніі адзначаюць, што ўсе яны за межамі населеных пунктаў, і там адсутнічае інфраструктура, якую беспілотнік мог бы пашкодзіць. Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што ў ноч на чацвер тры расейскія дроны былі “лакацыйна страчаныя пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы з Румыніяй”.