Сёння ў Румыніі праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Гэта другая спроба краіны абраць прэзідэнта, пасля таго як у лістападзе мінулага года Канстытуцыйны суд адмяніў вынікі гонкі, у якой перамагаў прарасейскі кандыдат Кэлін Джарджэску.

Тады румынская разведка заявіла, што краіна з’яўляецца аб’ектам «агрэсіўных» гібрыдных дзеянняў Расеі, у тым ліку кібератакі, уцечкі інфармацыі і дыверсій.
Гэтым разам у выбарах удзельнічаюць 11 зарэгістраваных кандыдатаў (чацвёра незалежныя). Мінулым разам прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду было 13.
Найбольшыя шанцы, паводле апытанняў, маюць Джорджу Сіміён (нацыяналістычны Альянс за аб’яднанне румын), былы спікер Сената Крын Антанеску (адзіны кандыдат блока праеўрапейскіх партый “Румынія, наперад!”, які ўключае Сацыял-дэмакратычную партыю, Нацыянал-ліберальную партыю і Дэмакратычны саюз венграў Румыніі), мэр Бухарэста Нікушар Дан, былы прэм’ер Віктар Понта, Алена Ласконі, яая прадстаўляе правацэнтрысцкі Саюз за выратаванне Румыніі.






