6-7 сакавіка ў Рыме праходзіць другая сустрэча альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь».

У форуме бяруць удзел прадстаўнікі парламентаў розных краін, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, беларускія эксперты і праваабаронцы, прадстаўнікі «народных амбасадаў». Форум праходзіць у будынку італьянскага парламенту ў Рыме. Чакаецца, што дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, якая з 3 сакавіка наведвае Італію, выступіць з прамовай на канферэнцыі групаў «За дэмакратычную Беларусь».
Беларускае Радыё Рацыя






