У горадзе Джэда пачаліся перамовы паміж ЗША і Украінай, паведамляе bbc.com са спасылкай на кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака.

З украінскага боку ў сустрэчы таксама бяруць удзел кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга і міністр абароны Рустэм Умераў, паведамляў раней Дзярждэпартамент ЗША. Акрамя таго прысутнічае намеснік Ермака Павел Паліса, якога ўкраінскія СМІ называюць дарадцам Уладзіміра Зяленскага па ваенных пытаннях.
З амерыканскага боку ў сустрэчы прымаюць удзел тыя ж людзі, што ў лютым сустракаліся ў Эр-Рыядзе з прадстаўнікамі Расеі — дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё, саветнік Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц і спецпасланнік на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф.
Гэта першая афіцыйная сустрэча Кіева і Вашынгтона пасля спрэчкі Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага ў Белым доме.






