Салдаты войска КНДР ужо трэніруюцца на тэрыторыі Расеі перад верагоднай адпраўкай на фронт ва Украіну, паведамляе unian.net.

У сеціве з’явілася відэа, як сцвярджаецца, з тымі самымі карэйскімі вайскоўцамі. Ролік, зняты ў памяшканні, публікуе “Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі”.
На гэтых кадрах паказаны працэс выдачы экіпіроўкі групе салдат усходняй знешнасці.
“Паўнокарэйскіх салдат экіпіруюць у расейскую форму. Нядаўна атрыманыя кадры, якім не больш за 72 гадзіны”, – гаворыцца ў анатацыі да відэа.
У Цэнтры сцвярджаюць, што відэа было знята на тэрыторыі Сяргееўскага палігона. Гэта Прыморскі край на Далёкім Усходзе Расеі.






