“Пашпарт новай Беларусі” абмяркоўваецца сёння на закрытым пасяджэнні Камітэта па замежных справах Сейма Літвы з удзелам прадстаўнікоў розных ведамстваў, паведамляе LRT.

Сустрэча, як заяўлена, праводзіцца, каб выпрацаваць агульны падыход у дачыненні да гэтай ініцыятывы беларускіх дэмакратычных сіл.
Старшыня камітэта Рэмігіюс Матузас паведаміў журналістам, што на пасяджэнне запрошаныя прадстаўнікі Міністэрстваў — унутраных справаў і замежных спраў, а таксама міграцыйнай службы і Геральдычнай камісіі.
“Галоўная мэта — наладзіць агульны падыход, знаходзіцца ў агульным інфармацыйным полі і выпрацаваць узгодненую пазіцыю, паколькі пытанне далікатнае, — заявіў літоўскі дэпутат. — Я б ахарактарызаваў гэтую агульную пазіцыю як сімвалічны дакумент, які не мае ані юрыдычнай, ані дыпламатычнай сілы. Ён не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Гэта выключна сімвалічны дакумент”.