BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Сейме Літвы створана  група “За дэмакратычную Беларусь”

У Сейме Літвы створана  міжфракцыйная, дэпутацкая група “За дэмакратычную Беларусь”.

Ачаліў групу Юозас Олекас, першы намеснік старшыні Сейма Літвы. Яго намеснік – Жыгімантас Павілёніс, намеснік старшыні Камітэта па міжнародных справах Парламента.

У склад групы таксама  ўвайшлі прадстаўнікі асноўных фракцый  Сейма.

Як распавёў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы Анатоль Лябедзька, абмеркаванне планаў супрацы з новастворанай групай ужо распачата. 

“Задача мінімум не пагоршыць прававы стан беларусаў у Літве. Задача максімум па выніках рэвізіі адмяніць пункты, што працуюць на карысць рэжыму і супраць прахільнікаў пераменаў у Беларусі. Ну і, натуральна, выпрацаваць план супольных дзеянняў скіраваных на перамены ў Беларусі”, – сказаў Лябедзька.

Беларускае Радыё Рацыя