BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Сірыі рухнуў рэжым Башара Асада

У Сірыі ўпаў рэжым прэзідэнта Башара Асада. Ён кіраваў краінай 24 гады, а яго сям’я – з 1971-га. Узброеныя ісламісцкія групоўкі, якія ваююць супраць урадавых сіл, увайшлі ў сірыйскую сталіцу Дамаск у ноч на 8 снежня.

Фота: Omar Sanadiki / AP

Сітуацыю каментуе жыхар суседняга Ізраіля, беларускі актывіст Барыс Балтэ:

– Першае – гэта здзіўленне, бо чакалі, што Асад будзе нейкі час абараняцца. За ноч рэжым Асада паў і Дамаск быў узяты сіламі супраціву. Ізраіль у адказ павялічыў колькасць вайскоўцаў на Галандскіх Вышынях, ізраільскія войскі былі ўведзены ў буферную зону, якая была ўсталявана ў 1974 годзе пасля вайны Суднага дня. Тыя сілы, якія зверглі Асада, – гэта таксама ворагі Ізраіля. Зараз грамадзянская вайна ў Сірыі будзе толькі павялічвацца. Сілы Асада яшчэ захоўваюць пад сваім кантролем тэрыторыю каля Міжземнага мора, там, дзе як раз знаходзіцца база расейскіх ВМС.

Таксама зранку 8-га снежня падчас брыфінгу прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вроньскі запэўніў, што міністэрства падтрымлівае кантакты «прыкладна са 130 грамадзянамі Польшчы», якія знаходзяцца ў Сірыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя