BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У склад грамадзянскага камітэту па выбарах у КР уваходзіць 30 чалавек

Арганізацыйны камітэт, які займаецца пытаннем выбараў у Каардынацыйную раду, апублікаваў рэгламент сваёй працы. Там плануюць звяртацца да міжнароднай супольнасці. У склад грамадзянскага камітэту па выбарах уваходзіць 30 чалавек.

Гэта добраахвотнікі з розных сфер, якія ўзяліся дапамагчы у гэтым працэсе, які не праходзіць без дыскусій, заўважае адзін з удзельнікаў арганізацыйнага камітэту Андрэй Жураўлёў:

– Гэта таксама ўзняла велізарны шэраг пытанняў, якія патрабавалі шырокага абмеркавання і паміж актарамі дэмакратычных сіл і паміж грамадзян. Мы лічым, што так, магчыма, мы дзесьці спазняемся, але тут нейкая якасць вельмі важная.

Таксама пачаўся збор подпісаў пад лістом да міжнароднай супольнасці з просьбай дапамагчы з арганізацыяй выбараў, то бок стварыць тэхнічную платформу, арганізаваць медыя кампанію і правесці іншыя перадвыбарныя мерапрыемствы. Так мэту ліста акрэслівае Андрэй Жураўлёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Калаж: Белсат