Улады Беларусі працягваюць барацьбу з незалежнымі крыніцамі інфармацыі.

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаўшы ў яго шэраг рэсурсаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД). Пад забарону трапілі афіцыйныя старонкі партыі ў Telegram, Facebook, «ВКонтакте» і YouTube.
Акрамя рэсурсаў БХД, у спіс дадалі некалькі тэлеграм-каналаў, старонкі ў сацсетках і нават лагатыпы і іншыя графічныя элементы, звязаныя з пратэстным рухам. Улады лічаць гэтыя платформы пагрозай для стабільнасці ў краіне. Незалежныя аналітыкі адзначаюць, што гэта чарговы крок у спробе задушыць голас апазіцыі і абмежаваць доступ беларусаў да альтэрнатыўнай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя