У сталіцы Літвы аднавілася віленская філія “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”. 28 лютага ў Беларускім доме ў Вільні адбылася сустрэча прыхільнікаў партыі БХД. На сустрэчы перад прысутнымі выступілі лідар партыі БХД Павел Севярынец, святар Георгій Рой, прафесар Павел Церашковіч, Вадзімір Заранкін з “Асацыяцыі беларускіх бацькоў Літвы”, лідар руху “Каліноўцы” Анатоль Міхнавец, сакратарка віленскай суполкі БХД Валерыя Чарнаморцава.

Як кажа Павел Севярынец, у Вільні ўжо ёсць неабходная па статуце колькасць чалавек для суполкі:
– Я думаю, што будзе асобна праведзены партыйны сход. А тут была шырокая сустрэча для прыхільнікаў, для аднаўлення. Канешне, сустрэча павінна была быць досыць масавай. Тое, што мы бачылі: тут поўная заля, 40 чалавек, я палічыў, а гэта ўжо для Вільні добра і моцна. Так што аднаўленне віленскага БХД, можна сказаць, адбылося.

Сакратарка віленскай суполкі БХД Валерыя Чарнаморцава прапанавала віленскай філіі БХД падтрымаць некалькі ініцытываў:
– Вельмі важна было б вывучаць літоўскую мову ў Вільні па-беларуску. Таксама, магчыма, можна было б заснаваць выдавецтва. І пакуль яшчэ не ўсе выйшлі, мы памятаем тых, хто зараз сядзіць, тых, хто яшчэ рэпрэсаваны, мы павінны змагацца за іх вызваленне.
Падчас сустрэчы Павел Севярынец расказаў, як стваралася БХД у Вільні ў 1919-1926 гадах, як прадстаўнікі БХД арганізоўвалі беларускую салідарнасць, банкі, медыя і фермерскія гаспадаркі. Таксама палітык акрэсліў ролю хрысціянскай дэмакратыі ў ХХІ стагоддзі і распавёў пра паспяховыя праекты партыі ў Беларусі.
Цалкам матэрыял:

































Беларускае Радыё Рацыя






