BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Стамбуле скончыліся перамовы Украіны і Расеі

На сустрэчы ў Стамбуле, якая распачынае мірныя перамовы, 16 траўня прысутнічалі прадстаўнікі дэлегацый Украіны, Расеі і Турцыі.

Фота: Arda Kucukkaya/Anadolu via Getty Images

Перад сустрэчай з расейскай дэлегацыяй міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, які ўзначальвае ўкраінскую дэлегацыю, сказаў, што Украіна гатовая да поўнага і безумоўнага спынення агню і перамовам на найвышэйшым узроўні.

Расейскую дэлегацыю ўзначальваў памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі. Перамовы доўжыліся менш чым дзве гадзіны. Паводле ўкраінскай крыніцы «Sky News», Расея выставіла патрабаванні, якія «нерэалістычныя і выходзяць далёка за межы таго, што абмяркоўвалася раней». Журналіст «Axios» Барак Равід са спасылкай на ўкраінскую дыпламатычную крыніцу сцвярджае, што Расея запатрабавала ад Украіны вывесці свае войскі з некалькіх рэгіёнаў Украіны.