Удзельнікі сустрэчы не сталі даваць каментарыі прэсе. Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў раней заявіў, што інфармацыя па выніках сустрэчы “так ці інакш будзе прадастаўлена”.

Сустрэча дэлегацый Расеі і ЗША ў Стамбуле доўжылася больш за шэсць гадзін, піша ТАСС. І дадае, што ўдзельнікі абмяркоўвалі “праблемы працы пасольстваў”. Агенцтва піша, што сустрэчы “папярэдічалі два тэхнічныя кантакты Масквы і Вашынгтона па гэтай тэме”.






