Выконваючая абавязкі спікера Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік заявіла, што дата выбараў новага кіраўніка КР стане вядомая да 12 траўня. Такое рашэнне прынята ў сувязі са знікненнем цяперашняй спікеркі Анжалікі Мельнікавай, якую польскія следчыя разглядаюць як пацярпелую ў крымінальнай справе аб незаконным пазбаўленні волі.

Кажа Станіслава Гліннік:
– На сёння мы новай інфармацыі не маем, усё ж невядома, дзе Анжаліка, што сталася, ці жывая яна, дзе яна знаходзіцца, якая была матывацыя яе ад’езду. Мы дагэтуль гэтай інфармацыяй не валодаем, на жаль. Следства ідзе, польская пракуратура вырашыла не даваць ніякіх каментароў на сёння. І пакуль ідзе следства новай інфармацыі не будзе.
Станіслава Гліннік пацвердзіла, што пры КР створана спецыяльная працоўная група, якая займаецца зборам інфармацыі і ацэнкай наступстваў знікнення Мельнікавай, у тым ліку магчымых рызык для бяспекі дадзеных і працы Рады.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя