BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Швецыі зрабілі нечаканую заяву аб магчымай перадачы Украіне JAS 39 Gripen

Кіраўніцтва кампаніі Saab, якая стварыла Gripen, верыць, што самалёт апынецца на ўзбраенні ўкраінскіх Паветраных сіл. Аб гэтым паведамляе Breaking Defense.

“Не робячы паспешных высноў [на палітычным узроўні], я спадзяюся, што гэта адбудзецца”, – адзначыў кіраўнік шведскага абароннага гіганта Мікаэль Ёхансан.

Аб сваім бачанні сітуацыі ён расказаў падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Спачатку ўкраінскія спецыялісты могуць прайсці навучанне ў Швецыі і асвойваць самалёты. Гэта дазволіць Украіне атрымаць патрыманыя Gripen у старых мадыфікацыях (гэта значыць JAS 39C / D). Партыя можа складацца прыкладна з 14 самалётаў.

Пасля гэтага Украіна можа атрымаць новыя, значна больш магутныя версіі знішчальніка, а менавіта – JAS 39E/F. Апошнія маюць новыя РЛС, новыя рухавікі, павялічаную далёкасць палёту і істотна большую ў параўнанні з раннімі мадыфікацыямі максімальная ўзлётная вага.