У Тбілісі пратэстоўцы штурмуюць парламент, пачаліся затрыманні. Удзельнікі акцыі пратэсту ў сталіцы Грузіі, якія выступаюць супраць закона аб «іншаземных агентах», змаглі прабіць металічныя загароды каля ўваходу ў парламент, пасля чаго спецназ пачаў жорсткія затрыманні дэманстрантаў.
Супрацоўнікі МУС Грузіі занялі тэрыторыю перад будынкам парламента, жорстка затрымліваючы дэманстрантаў, паведамляе «Эхо Кавказа». У ведамстве сцвярджаюць, што мітынг выйшаў за рамкі нормаў, устаноўленых законам «Аб сходах і дэманстрацыях», і прыняў гвалтоўны характар. Дакладная колькасць затрыманых невядомая.
У самім грузінскім парламенце ўведзены «чырвоны ўзровень». Будынак пакінулі дэпутаты і супрацоўнікі пад прыкрыццём праваахоўнікаў.
Прыняты закон, на думку апазіцыі і значнай часткі грамадства, будзе служыць кантролю над незалежнымі медыя і арганізацыямі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Shakh Aivazov/AP/dpa/picture alliance