BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У тэрытарыяльныя камісіі вылучылі 1725 прадстаўнікоў

У Беларусі будуць сфармаваны 153 тэрытарыяльныя камісіі: 6 абласных і Менская гарадская, 118 раённых, 4 гарадскія — у гарадах абласнога падпарадкавання, 24 раённыя ў гарадах, паведамляе Цэнтравыбаркам.

Так званыя ыбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі ліквідаваныя амаль усе палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні. Аднак ЦВК паведамляе, што больш за ўсё вылучылі сваіх прадстаўнікоў якраз палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні — 1179 чалавек. Ад грамадзян шляхам падачы заяваў — 443, ад працоўных калектываў — 103. Усяго ў камісіі вылучаны 1725 прадстаўнікоў. У Беларусі засталіся чатыры праўладныя партыі, менавіта яны і вылучылі сваіх прадстаўнікоў: «Белая Русь», камуністычная, ліберальна-дэмакратычная і партыя працы і справядлівасці. Сярод грамадскіх аб’яднанняў — “Белая Русь, саюз моладзі, саюз жанчын, аб’яднанне ветэранаў і афіцыйныя прафсаюзы.

Беларускае Радыё Рацыя