BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У трох гарадах Беларусі адкрыюць аддзяленні амбасады Расеі

Рыхтуецца фактычнае адкрыццё аддзяленняў амбасады Расеі ў Віцебску, Гомелі і Магілёве, пра гэта заявіў дырэктар Другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук. Аддзяленні былі заснаваныя ў лістападзе 2025 года ў адпаведнасці з распараджэннем урада РФ, паведамляе агенцтва РИА Новости.

Фота: soyuz.by

Мяркуецца, што гэта будзе “садзейнічаць развіццю міжрэгіянальных сувязей і яшчэ больш якаснай абароне правоў і інтарэсаў суайчыннікаў”.

Нагадаем, што цяпер дзейнічае амбасада Расеі ў Беларусі ў Менску, а таксама генеральныя консульствы ў Берасці і Гародні. Таксама працуюць ганаровыя консулы ў Віцебску і Гомелі. Па лініі “Россотрудничества” дзейнічаюць цэнтры навукі і культуры ў Менску, Берасці і Гародні.