BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Турцыі пачаўся другі раўнд перамоваў паміж Расеяй і ЗША

Дыпламаты з Расеі і ЗША сустракаюцца сёння, 27 лютага, у Стамбуле, каб абмеркаваць спрэчкі наконт сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, паколькі абодва бакі працягваюць дыялог, які лічыцца вырашальным для спынення вайны ва Украіне.

Расейская дэлегацыя ўжо прыбыла ў Стамбул, дзе пройдуць яе перамовы з амерыканскай дэлегацыяй. Сустрэча адбудзецца ў стамбульскай рэзідэнцыі генеральнага консула ЗША. На парадку дня – пытанні дзейнасці амбасадаў, перадае ТАСС.

Перад сядзібай сабраліся некалькі дзясяткаў журналістаў. Перамовы пройдуць у закрытым рэжыме; бакі не назвалі імёны сябраў сваіх дэлегацый.

Нагадаем, што дэлегацыі на чале з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіё і міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым дамовіліся на мінулым тыдні ў Саудаўскай Аравіі пачаць дыскусіі аб дыпламатычных прадстаўніцтвах.

Беларускае Радыё Рацыя