BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве абмяркуюць сувязь паміж адукацыяй і дэмакратыяй, у тым ліку і ў Беларусі

З 5-га па 6-е лістапада Нацыянальнае агенцтва Erasmus+ пры падтрымцы Вышаградскай групы ладзіць у Варшаве міжнародную канферэнцыю «Падыход, заснаваны на фактах, у Erasmus+ і Еўрапейскім корпусе салідарнасці. Ад дадзеных да ведаў, ад ведаў да практыкі”».

Кажа ўдзельнік канферэнцыі, беларускі актывіст Віктар Самусенка:

-Яна будзе прысвечана непасрэдна пытанням дэмакратыі. Так, будуць прадстаўнікі ад Беларусі – ад двух да чатырох асоб. Сустрэча прысвечана розным пытанням. Галоўная мэта сустрэчы – абмеркаваць складаныя пытанні дэмакратыі і адукацыі, дасягненне дэмакратычных зменаў праз адукацыйныя праекты, што зараз вельмі істотна для большасці краін, якія ўваходзяць у Вышаградскую групу.

Сярод разглядаемых пытанняў міжнароднай канферэнцыі таксама будуць адмеркаваны пытанні методык даследаванняў і распаўсюджванне вынікаў пра дэмакратычную адукацыю, а таксама як такая інфармацыя можа быць выкарыстана палітыкамі пры прыманні рэформ у адукацыйнай сферы ЕЗ.

Месца правядзення міжнароднай канферэнцыі : Варшава, гатэль Mercure, вул. Złota 48/54.

Падаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі «Падыход, заснаваны на фактах у Erasmus+ і Еўрапейскім корпусе салідарнасці. Ад дадзеных да ведаў, ад ведаў да практыкі” можна тут: https://www.frse.org.pl/wydarzenia-i-szkolenia/konferencja-evidence-based-approach-in-erasmus-and-esc.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: FRSE