BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася канферэнцыя «Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі»

29 чэрвеня ў Беларускім Доме Варшавы прайшла важная для беларусаў канферэнцыя: «Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі». Было прачытана сем дакладаў па розных накірунках у рамках аб’яўленай тэмы.

Канферэнцыю падрыхтавалі нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь» і Беларускі Дом у Варшаве.

Гаворыць кіраўнік Руху Зянон Пазьняк:

– Мэта канферэнцыі аб выжыванні і адраджэнні беларускай нацыі гэта – абгрунтаваць практычна пытанні, якія стаяць перад нашым народам, нашай нацыяй, і абмяняцца думкамі з рознымі людзьмі, інтэлектуаламі, якіх мы сюды запрасілі. Адбылося сем дакладаў і адбыўся абмен думкамі.

Даклады, якія чыталі Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Галіна Пазьняк, Уладзімір Хільмановіч, Наталля Крывашэй, Галіна Пархімчык і Валеры Буйвал, выклікалі зацікаўленасць аўдыторыі, было зададзена шмат пытанняў. Доўжылася канферэнцыя больш трох гадзін.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя