Цягам дня ладзілася паралельныя дыскусіі, у якіх удзельнічалі палітычныя, культурныя і грамадскія актывісты, сацыяльныя прадпрымальнікі і іншыя. У сваіх панэлях яны абмяркоўвалі цяперашнюю сітуацыю і перспектывы Беларусі.

Сваімі ўражаннямі ад антыканферэнцыі падзяліліся менеджарка адукацыйных і культурніцкіх праектаў Марыя Таніна, палітолаг Андрэй Ягораў і журналістка Яўгенія Сугак.
— Мне вельмі спадабалася мая дыскусія, па-першае, тым, што людзей было нашмат больш, чым за іншымі сталамі. І гэта сведчыць аб тым, што тэма медыя хвалюе і цікавіць. За сталом сядзелі людзі, якія не мелі ніякага дачынення да медыя, але ў іх таксама было сваё меркаванне.

— Сама назва антыканферэнцыя — гэта ж нешта супрацьлеглае канферэнцыі. Тут людзі не працуюць, а прыходзяць, каб паразмаўляць, пазнаёміцца адно з адным, правесці брэйншторм ідэй.

— Мяне вельмі натхніла, з якім ірвеннем і жаданнем у нас развіваліся дыскусіі. Была спрэчныя моманты і вельмі падтрымліваючыя. Мы працуем на адну вялікую тэму і ідэю — паказаць, што беларусы крутыя.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Арганізатарам падзеі выступіў “Цэнтр новых ідэй”. Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы Centrum Kreatywności Targowa.
Беларускае Радыё Рацыя






