BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася сустрэча студэнтаў з міністрам абароны Польшчы

У будынку Галоўнай школы гандлю ў Варшаве адбылася сустрэча студэнтаў з віцэ-прэм’ерам, міністрам абароны Польшчы Уладзіславам Касіняк-Камышам. На гэтай сустрэчы меў гонар прысутнічаць ад партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Дудкін

Я скарыстаўся магчымасцю задаць пытанне прадстаўніку польскага ўраду, ці існуе план інтэграцыі беларускай моладзі ў Польшчы, — гаворыць прадстаўнік партыі Яўген Дудкін:

Ён адзначыў, што вельмі важна, каб маладыя людзі, якія вучацца, дактаранты ці студэнты, былі амбасадарамі Беларусі ў Польшчы і дапамагалі ў інтэграцыі. Я лічу, што гэта пазітыўна. Такім чынам, польская дзяржава звяртае ўвагу на вялікую ролю маладых людзей у інтэграцыі як саміх, так і іншых катэгорый беларускіх грамадзян у Польшчы.

Паводле Яўгена Дудкіна, ён шчыра падзякаваў прэм’еру за давер да беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя