BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася святочная імпрэза, прысвечаная Дню Волі

У Варшаве ва Універсітэце музыкі імя Фрэдэрыка Шапэна у пятніцу, 27 сакавіка, адбылася імпрэза, прысвечаная Дню Волі. Яе арганізатарамі выступілі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі,  Дэпартамент культурнай дыпламатыі і прамоцыі Польшчы, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Гасцей чакалі прамовы беларускіх і польскіх палітыкаў, канцэрт беларускага музычнага калектыву, выстава “Забароненыя кнігі”, а таксама пасля афіцыйнай часткі – фуршэт.

Уражаннямі ад падзеі дзеліцца спікер Каардынацыйнай рады 3-га склікання Арцём Брухан:

-Урачыстасць такая, адчуванне сапраўднага дзяржаўнага амаль свята, гэта адчувалася, канешне. І добры выступ мы пачулі, такі гістарычны кантэкст, які натхняе, але і ў тым ліку дае разуменне таго, што нам трэба яшчэ шмат зрабіць, каб мы маглі ўжо ў Беларусі вольна, спакойна на дзяржаўным роўні адсвяткаваць Дзень Волі. Я б хацеў у першую чаргу падзякаваць польскаму боку, які дае магчымасць на такім роўні, сапраўды афіцыйным, адзначыць гэтае свята, вялікае свята  для кожнага беларуса.

Сярод гасцей таксама былі грамадскія актывісты, нядаўна вызваленныя палітвязні, культурныя дзеячы і іншыя.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя