У Варшаве адбыліся два маршы двух кандыдатаў: «Вялікі марш патрыётаў» Рафала Тшаскоўскага і «Вялікі марш за Польшчу» Караля Наўроцкага.

Фота: PAP/Leszek Szymański
Палітыкі ўжо імкнуцца сабраць дадзеныя аб наведвальнасці, але, як канстатуе выданне Onet колькасць удзельнікаў у абодвух меншая, чым заяўлена арганізатарамі.
Падчас прамовы Наўроцкага на Замкавай плошчы магло знаходзіцца да 20 000 чалавек. Аднак гэта толькі невялікая частка ўдзельнікаў. Адначасова натоўп расцягнуўся на амаль 2-кіламетровым участку, таму ў агульным падліку гэта можа азначаць больш за 70 тысяч асобаў.
Што тычыцца маршу Тшаскоўскага, то колькасць наведвальнікаў магла даходзіць да 160 тысяч, мяркуюць эксперты Onet.






