BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылося пасяджэнне Аб´яднанага пераходнага кабінета

15 ліпеня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылося пасяджэнне Аб´яднанага пераходнага кабінета.

Мэту пасяджэння агучыў намеснік старшыні Пераходнага Кабінета Павел Латушка:

Галоўная тэма, якую мы сёння будзем абмяркоўваць, гэта падрыхтоўка да канферэнцыі «Новая Беларусь», якая адбудзецца сёлета напачатку жніўня. Плануецца, што напачатку гэтай канферэнцыі будзе аб’яўлена пра ўзмацненне Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Святлана Ціханоўская: Планую сёння сустрэцца з былымі палітвязнямі, таксама з ініцыятывай гуманітарнай дапамогі ўцекачам. І з уладай у нас запланавана – з Міністэрствам унутраных спраў.

Паводле Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушка, будзе абмеркаваны і 2025 год, год наступных беларускіх выбараў, і вызваленне палітвязняў, і шмат іншых праблем і цякучых палітычных момантаў, якія патрабуюць вырашэння. Само пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя