BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбыўся круглы стол “Польска-беларускі дыялог пра салідарнасць”

У Варшаве адбыўся круглы стол экспертаў “Польска-беларускі дыялог пра салідарнасць: гістарычныя традыцыі і сучасныя выклікі польскай міграцыйнай палітыкі”. Арганізатарам падзеі выступіла Народнае Антыкрызіснае Упраўленне у супрацы з Каардынацыйнай Радай і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Да сустрэчы далучыліся і польскія дзеячы.

Міхаіл Кірылюк.
Міхаіл Кірылюк

Пра важнасць івэнту распавядаюць кіраўнік НАУ Павел Латушка і юрыст арганізацыі Міхаіл Кірылюк:

-Мы глядзім на тое, што ідзе зараз. Ёсць відавочныя прабелы ў праве, у міграцыйнай палітыцы, з якімі сутыкаюцца беларусы, праблемы якіх мы абмяркоўваем, каб накіраваць польскім уладам. Ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.

Павел Латушка
Павел Латушка

-Мы лабуем, каб тут быў больш спрошчаны падыход. Каб не былі чэргі такія вялікія, каб уводзілася электронная сістэма. Каб больш было інфармацыі для беларусаў. І, зразумела, лабуем у адпаведных структурах унясенне зменаў у адпаведныя законы.

Сустрэча адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя